Будаўнічым праектам прадугледжана ўзвядзенне 30-кватэрнага 7-павярховага жылога дома з уладкаваннем памяшканняў на першым паверсе будынка. Генеральны праекціроўшчык - ААТ "Брэстбудпраект". Генеральны падрадчык - УП "Лунінецкая ПМК-19" ДА "Брэстаблсельбуд". Пачатак будаўніцтва 20 лістапада 2025 года. У жылым доме запраектаваны: халоднае гарышча, плоскі рулонны дах, убудаваныя памяшканні на першым паверсе будынка. У секцыі маецца адзін уваход у пад'езд, уваход у жылую частку арганізоўваецца праз тамбур і лесвічную клетку.
Жылы дом абсталяваны ліфтам грузападымальнасцю 630 кг. Будынак запраектаваны без смеццеправода. У кожнай з кватэр маюцца зашклёныя гаўбцы. Праектам прадугледжана размяшчэнне пляцоўкі для адпачынку дарослага насельніцтва, дзіцячая пляцоўка, крытая пляцоўка для ТКА, пляцоўкі для сушкі бялізны і чысткі дываноў, велапаркоўка, аўтамабільная паркоўка.